Джон Мэйджар
Джон Мэйджар (англ.: John Major; нар. 29 сакавіка 1943) — 75-ы, 76-ы прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі ў 1990-97. Належаў да Кансерватыўнай партыі.
Скончыў Інстытут банкіраў. У 1965—79 банкаўскі служачы. 3 1979 дэпутат палаты абшчын парламента ад Кансерватыўнай партыі. 3 1986 дзяржаўны міністр сацыяльнага забеспячэння, з 1987 генеральны сакратар міністэрства фінансаў, з ліпеня 1989 міністр замежных спраў, з кастрычніка 1989 міністр фінансаў. У 1990—97 прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі і лідар Кансерватыўнай партыі. Працягваў у асноўным палітычны курс Маргарэт Тэтчэр, але з іншым вырашэннем сацыяльна-эканамічных пытанняў (прыватызацыя дзяржаўных прадпрыемстваў, павышэнне падаткаў і інш.). Дамогся ратыфікацыі ў Вялікабрытаніі Маастрыхцкага дагавора.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ John Major // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ John Major // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в г Lundy D. R. The Peerage
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ Who's who — (untranslated), 1849. — ISSN 0083-937X
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 23 мая 2023.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- БЭ ў 18 тамах. Т.11, Мн., 2000, С.57